3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
Дзяржсакратарыяту Савета бяспекі нададуць статус дзяржаўнага органа
У Беларусі павышаюць ролю Савета бяспекі. Паўнамоцтвы калегіяльнага органа павінны быць сувымерныя з тымі рызыкамі і пагрозамі, якія ставіць перад нашай краінай час. Гэта напярэдадні заявіў Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Савета бяспекі ў Палацы Незалежнасці. Кіраўнік дзяржавы асабліва звярнуў увагу на адкрытасць працы Савета. Грамадства павінна бачыць і разумець усе рашэнні Савета бяспекі.
Таксама стала вядома, што Дзяржаўны сакратарыят Савета бяспекі надзеляць статусам дзяржаўнага органа. Гэта прадугледжана новай рэдакцыяй Палажэння аб Савеце бяспекі. Апошні варыянт гэтага дакумента прынялі яшчэ ў 2000 годзе, з тых часоў з'явілася патрэбнасць яго актуалізаваць. Працу над палажэннем завершаць у найбліжэйшы месяц.















