3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
Ідзе падрыхтоўка да VIII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі
Дыялог паміж рэгіёнамі Беларусі і Расіі – залог паспяховага развіцця і стабільнасці. Гэта заявіў віцэ-спікер верхняй палаты парламента Анатоль Ісачанка. Сёння ў Савеце Рэспублікі прайшло першае сумеснае пасяджэнне аргкамітэтаў дзвюх краін. Тэмай VIII Форуму рэгіёнаў стане навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва ў эпоху лічбавізацыі. У сувязі з эпідсітуацыяй фармат мерапрыемстваў вырашана адкарэктаваць.
VIII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пройдзе з 29 чэрвеня па 1 ліпеня. Сума падпісаных кантрактаў плануецца на ўзроўні 900 мільёнаў долараў. Самыя буйныя пагадненні з расійскімі партнёрамі падпішуць Магілёўхімвалакно, Белнафтахім і Гродзенскі мясакамбінат. З-за пандэміі летась форум прайшоў у анлайн-фармаце, дагэтуль мерапрыемства двойчы праводзілі ў Мінску, а таксама ў Маскве, Магілёве, Сочы і Санкт-Пецярбургу.















