3.64 BYN
3.05 BYN
3.61 BYN
Інфармацыйны цэнтр ЦВК расхіне дзверы 17 лістапада
Паводле традыцыі ён размесціцца ў малой зале Палаца Рэспублікі.
Як паказвае шматгадовая практыка, гэта найбольш зручнае месца і для прэс-канферэнцый Цэнтрвыбаркама, і для замежных назіральнікаў, і журналістаў. Як стала вядома, у ЦВК ужо паступіў папярэдні сігнал ад Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы аб прыездзе місіі кароткатэрміновых назіральнікаў. Акрамя таго, на выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання ўжо акрэдытаваліся міжнародныя назіральнікі з СНД.
У Цэнтрвыбаркаме сёння ішла размова і аб стварэнні камфортных умоў для галасавання асоб з абмежаванымі магчымасцямі. Для інвалідаў-калясачнікаў месца запаўнення бюлетэняў абсталююць на першых паверхах. Для выбаршчыкаў з дрэнным зрокам падрыхтуюць трафарэты, лупы і дадатковае асвятленне. Захаваецца і магчымасць галасавання дома. Нагадаем, выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў прызначаныя на 17 лістапада, у Савет Рэспублікі - на 7 лістапада.