3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Інтэрв'ю міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея
Беларусь не зацікаўлена выбудоўваць новыя "берлінскія сцены", але гатова "адэкватна адказваць на любыя санкцыі". І галоўнае - "калі хтосьці жадае пажару ў рэгіёне, то мы знойдзем, чым адказаць". Гэта, дарэчы, цытаты з эксклюзіўнага інтэрв'ю "Галоўнаму эфіру" кіраўніка знешнепалітычнага ведамства краіны - размова адбылася як раз па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы.
Апошнія гады прынеслі нямала эканамічных прарываў у адносінах нашай дзяржавы з Еўропай. Але тыя крокі, якія распачалі асобныя еўрапейскія партнёры ў дачыненні да Беларусі, могуць вярнуць нас да пачатку дыялогу.
Што датычыцца ў цэлым адносін са светам - спіс партнёраў гэтага года складаецца з 173-х дзяржаў. Сам экспарт крыху прасеў, на гэта ёсць аб'ектыўныя прычыны: агульнасусветная карціна, сітуацыя з каранавірусам і стан эканомікі партнёраў. Тым не менш, да нашых традыцыйных экспартных драйвераў дадаліся прадукты харчавання і ў цэлым сельгаспрадукцыя.
Такім чынам, наш эксклюзіў - інтэрв'ю міністра замежных спраў Уладзіміра Макея (відэа).















