3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
Вынікі і стратэгічныя рашэнні самітаў АДКБ і ШАС
Галоўнай палітычнай арэнай гэтымі днямі стала сталіца Таджыкістана. У Душанбэ прайшлі саміты АДКБ і ШАС. Сярод асноўных тэм калектыўная бяспека, сітуацыя на афганскай мяжы, рост актыўнасці НАТА, міграцыйныя праблемы, узаемадзеянне дзяржаў у ваеннай сферы і пашырэнне эканамічнага супрацоўніцтва.
Беларусь прадставіла сваё бачанне пытанняў глабальнай бяспекі і становішча ў свеце. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, сітуацыя на планеце абвастраецца каласальнымі тэмпамі. І адседзецца, пакуль стане больш спакойна, не атрымаецца. Трэба дзейнічаць адзіным клінам.
Што датычыцца Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Са стратэгічна прынятых рашэнняў - дэдаларызацыя прасторы ШАС, рашэнне арганізаваць у Казахстане хаб для гуманітарнай дапамогі Афганістану, правесці антытэрарыстычныя вучэнні пад флагам ШАС у кастрычніку і распрацаваць зону свабоднага гандлю.
Беларусь агучыла сваю пазіцыю па ўмацаванні ўзаемадзеяння ў рамках Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.
Беларускаядзяржава падтрымлівае ініцыятыву Таджыкістана аб стварэнні антынаркатычнага цэнтра. Больш актыўна супрацьстаяць трэба і такім глабальным выклікам, як тэрарызм і экстрэмізм. Самы час стварыць міжнародную прававую сістэму для барацьбы з кібератакамі. Перспектыўным Прэзідэнт назваў далейшае развіццё агульнай транспартнай прасторы, а таксама прапанаваў краінам ШАС стварыць альянс у галіне аховы здароўя, у тым ліку для барацьбы з пандэміяй.
Саміты сталі добрай пляцоўкай і для двухбаковых сустрэч. Так, беларускі лідар правёў перамовы з прэм'ер-міністрам Пакістана, прэзідэнтам Ірана. Агульная тэма - супрацоўніцтва, бесперспектыўнасць санкцыйнага націску і актуалізацыя дарожных карт. Пасля міжнародны парадак замацавалі і на ўзроўні МЗС з Індыяй і Кітаем.















