3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
Вынікі перамоў лідараў Беларусі і Расіі
Бяспека, супрацьстаянне знешняму ціску і санкцыям, развіццё эканомікі і міжнародная сітуацыя.Шырокі спектр тэм напярэдадні абмеркавалі лідары Беларусі і Расіі ў Санкт-Пецярбургу.
Эксперты адзначаюць, што рэгулярныя перамовы прэзідэнтаў - а за год гэта была ўжо чацвёртая сустрэча - дазваляюць падрабязна і без пасрэднікаў гаварыць аб агульных выкліках і нюансах супрацоўніцтва. І тут відавочна не варта шукаць таемныя сэнсы і канспіралогію. Барацьба за ўплыў у свеце толькі ўзмацняецца. Калектыўны Захад размахвае санкцыйнай дубінкай не першы год. У гэтай сувязі менавіта інтэграцыя і цесныя кааперацыйныя сувязі Мінска і Масквы дазволяць згладзіць негатыўныя моманты, у тым ліку і наступствы тактыкі эканамічнага задушвання і індывідуальнага тэрору, якія выбірае Захад пасля правалу мецяжу і бліцкрыгу ў Беларусі.
Н. Эйсмант аспрэчыла здагадкі і расказала аб сапраўдным змесце сустрэчы А. Лукашэнкі і У. Пуціна
Некаторыя СМІ паспяшаліся з высновамі - нібы сустрэча прэзідэнтаў была тэрміновай і ў графіцы не значылася. На гэты конт, а таксама аб выніках піцерскіх перамоў, журналісты пацікавіліся ў прэс-сакратара кіраўніка дзяржавы Наталлі Эйсмант.
Грунтоўная пяцігадзінная сустрэча дазволіла лідарам Беларусі і Расіі прайсціся па ўсіх пытаннях, якія ўяўлялі ўзаемную цікавасць, у тым ліку па інтэграцыйнай тэматыцы.
Беларусь - Расія: эканоміка, бяспека, супрацьстаянне націску звонку і санкцыям
Экспертная супольнасць адзначае гатоўнасць лідараў рэагаваць адэкватна і ўзгоднена на выклікі сучаснай геапалітыкі і пагрозы звонку.
Пры абвастрэнні міжнароднага становішча на першы план лагічна выходзяць пытанні бяспекі. Тут працягваюць дзейнічаць разам. Прагучала ітое, што эфект ад дзейнасці розных некамерцыйных замежных структур павінен быць мінімізаваны. Такі знешні ўплыў актуальны і для Беларусі, і для Расіі.
Інтэнсіўнасць сустрэч лідараў, на думку аналітыкаў, тлумачыцца ў першую чаргу цесным супрацоўніцтвам краін. Наш вялікі і надзейны партнёр у эканоміцы - так выказаўся Пуцін аб Беларусі.
Нягледзячы на знешнія выклікі, санкцыі і пандэмію, беларуская эканоміка дэманструе нядрэнныя паказчыкі. Узыходзячы трэнд і ў агульным гандлі.















