Качанава: Аб'яднанне краін для вырашэння праблем бяспекі з'яўляецца ключавым кірункам
Беларусі блізкія базавыя прынцыпы Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, а менавіта суверэнітэт і неўмяшанне ў справы незалежных дзяржаў. Пра гэта 7 ліпеня заявіла старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталля Качанава на перамовах з прадстаўнікамі Кітайскага камітэта ШАС па добрасуседстве, сяброўстве і супрацоўніцтве. Узначальвае дэлегацыю Цуй Лі.
За 25 гадоў існавання ШАС даказала сваю слушнасць. Сёння міжнародная арганізацыя - гэта сусветны лідар, цэнтр сілы, паўнапраўным удзельнікам якога з'яўляецца і Беларусь. 4 ліпеня 2024 года краіна афіцыйна стала дзясятым членам Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.
Сёння адносіны паміж Беларуссю і Кітаем знаходзяцца на гістарычным піку і афіцыйна носяць статус "усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства" (гл. відэа).







