3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Кадравы дзень прэзідэнта. Прызначэнні адразу ў некалькіх сферах
Ужо стаў гісторыяй і першы кадравы дзень прэзідэнта ў гэтым годзе. Завяршыўся ён досыць гучнымі прызначэннямі. Умацаванне адразу ў некалькіх сферах. Так, сярод прызначаных - дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч.
Кіраўнік дзяржкантролю Васіль Герасімаў зараз будзе працаваць без прыстаўкі "в.а.". Новы губернатар Брэсцкага рэгіёна - Юрый Шулейка. Адразу два гендырэктары: на "Гродна-Азоце" - гэта Ігар Ляшэнка і на СТБ - Кірыл Казакоў.
Рэгіянальнае развіццё і людзі - вось прыярытэты для кіраўніка паўднёвай вобласці. Працаваць з калектывам і займацца будаўніцтвам новага азотнага комплексу будзе кіраўнік гродзенскага прадпрыемства. Спробы сарваць работу прамысловага гіганта не ўвянчаліся поспехам, але высновы зробленыя.
Пазітыўна ацаніў прэзідэнт працу КДК - аператыўна і па законе атрымоўваецца адстойваць нацыянальныя інтарэсы. Але задач па кантролі за выдаткоўваннем бюджэтных сродкаў і па дзяржуласнасці ніхто не адмяняў. Што датычыцца сілавых структур - сістэма нацыянальнай бяспекі спрацавала паспяхова ў апошнія паўгода, але каардынацыя павінна быць і надалей выразнай, а эфектыўнасць - павышацца. Гэтым і зоймецца Аляксандр Вальфовіч (відэа).















