3.78 BYN
2.97 BYN
3.44 BYN
Карпенка аб выбарах-2025: У ЦВК Беларусі паступіла 11 заяў ад 11 грамадзян, 3 - ад жанчын
Электаральная кампанія ў рэспубліцы набірае абароты. Да выбараў кіраўніка дзяржавы засталося крыху менш чым тры месяцы.
У Цэнтрвыбаркаме завяршыўся прыём заяў для рэгістрацыі ініцыятыўных груп грамадзян па вылучэнні кандыдатамі ў Прэзідэнты Беларусі.
Зарэгістраваны чатыры групы: дзеючага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі, старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алега Гайдукевіча, кіраўніка Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандра Хіжняка, а таксама члена Беларускага саюза жанчын Вольгі Чамаданавай.
Акрамя таго, камісія прыняла пакет дакументаў яшчэ пецярых груп: Ганны Канапацкай, Сяргея Бобрыкава, Дзіяны Кавалёвай, Сяргея Сыранкова і Віктара Кулеша. Імёны ўсіх, хто зможа прэтэндаваць на статус кандыдата ў Прэзідэнты, стануць вядомыя 4 лістапада.
Ігар Карпенка, старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі, расказаў, што ў ЦВК паступіла 11 заяў ад 11 грамадзян. 4 групы ўжо зарэгістраваныя. Разам з тым двум грамадзянам было адмоўлена ў рэгістрацыі, паколькі не былі пададзены ўсе дакументы ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. А пяць заяў будуць разгледжаны ў найбліжэйшы час на пасяджэнні Цэнтрвыбаркама.
Наступны крок у электаральнай гонцы для зарэгістраваных ініцыятыўных груп - збор подпісаў ад грамадзян. Сабраць неабходна не менш чым 100 тыс. подпісаў. Гэты этап электаральнай кампаніі пачнецца 7 лістапада.
А ўжо з 1 студзеня стартуе перадвыбарная агітацыя. Яна скончыцца 25-га чысла разам з датэрміновым галасаваннем, на якое адведзена 5 дзён. Асноўны дзень галасавання - 26 студзеня.