3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
Казахстан адзначае 30-годдзе незалежнасці
16 снежня ў Казахстана круглая дата. У краіне адзначаюць трыццатую гадавіну незалежнасці. Прэзідэнт Беларусі ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў з нацыянальным святам кіраўніка Рэспублікі Казахстан. Аляксандр Лукашэнка перакананы: стратэгічныя саюзніцкія адносіны паміж Мінскам і Нур-Султанам будуць і надалей пашырацца, напаўняючыся новымі стваральнымі праектамі. Прэзідэнт пажадаў Касым-Жамарту Такаеву моцнага здароўя, невычэрпнай бадзёрасці духу і поспехаў ва ўсіх пачынаннях, а жыхарам Казахстана - міру, дабра і шчасця.















