3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Кітай падтрымлівае суверэнітэт Беларусі, выступаючы супраць аднабаковых санкцый
Намаганні Беларусі па забеспячэнні нацыянальнай незалежнасці, суверэнітэту, бяспекі і развіцця цвёрда падтрымлівае Кітай. Аб гэтым заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Кітая Ван Вэньбінь. Пекін выступае супраць выкарыстання аднабаковых санкцый або іх пагроз у міжнародных адносінах. Кіраўніцтва Кітая пераканана, што "ўрад і народ Беларусі валодаюць здольнасцю і мудрасцю вырашаць свае ўласныя праблемы і аднаўляць палітычную стабільнасць і сацыяльны мір".















