3.64 BYN
3.04 BYN
3.58 BYN
Камандзіроўка Лукашэнкі на Блізкі Усход і поўдзень Афрыкі завершана
Камандзіроўка Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкіна Блізкі Усход і поўдзень Афрыкі завершана,пішаБелТА.
У аэрапорцеАбу-Дабікіраўніка дзяржавы праводзіў віцэ-прэм'ер, міністр унутраных спраў Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў шэйх Сейф Бен Заід аль-Нахаян.
Як паведамлялася, падчас візіту ў ААЭ Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Прэзідэнтам гэтай краіны шэйхам Мухамедам Бен Заідам аль-Нахаянам. Лідары дамовіліся наконт супрацоўніцтвапа больш чымдзесяці напрамках: у сферы гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння. Акцэнт зроблены і на гуманітарную сферу. Дамовіліся таксама, што ўнайбліжэйшы час у Беларусь прыбудзе вялікая дэлегацыя спецыялістаў, якія на месцы адпрацуюць канкрэтныяпытанні па вызначаных напрамках узаемадзеяння.
Да гэтага беларускі Прэзідэнт наведаў з дзяржаўным візітам Зімбабвэ на поўдні Афрыкі, дзе правёў перамовы з лідарам гэтай краіны Эмерсанам Мнангагвам. Падпісаны шэраг важных двухбаковых дамоўленасцяў, у тым ліку па выніках беларуска-зімбабвійскага бізнес-форуму, які прайшоў ў Харарэ. Кіраўнікі дзяржаў прынялі ўдзел у цырымоніі перадачы беларускай тэхнікі мясцовым аграрыям і далі старт рэалізацыі чарговага этапу праграмы механізацыі сельскай гаспадаркі Зімбабвэ. "Без Афрыкі не можа быць перспектывы ў свеце наогул. Тут рэсурсы, тут людзі з кожным годам становяцца ўсё больш адукаванымій, сюды ідуць найноўшыя тэхналогіі. Без Афрыкі свет развівацца не можа", - заявіў беларускі лідар.