3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Канстытуцыйная камісія пачала працу над асноўным законам
На тыдні працу над асноўным законам - г. з. канстытуцыяй, пачала Канстытуцыйная камісія. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт.
Канстытуцыя да часу
Падагульніць усе прапановы і прадставіць іх кіраўніку дзяржавы неабходна да 1 жніўня. Далей праект канстытуцыі вынесуць на рэспубліканскі рэферэндум. Змяненні ўносяць не таму, што дакумент сябе вычарпаў. З ім мы сфарміраваліся як суверэнная дзяржава, адзначыў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з членамі камісіі. Аднак настаў час асноўны закон актуалізаваць. У аснове канстытуцыі павінны захавацца нашы нацыянальныя інтарэсы, палітычныя і прававыя традыцыі.
А. Лукашэнка: Праца камісіі павінна быць празрыстай і адкрытай
У склад Канстытуцыйнай камісіі ўвайшлі 36 чалавек. Гэта прадстаўнікі дзяржорганаў, юрысты, парламентарыі, прадстаўнікі апазіцыі, грамадскія дзеячы, заслужаныя і аўтарытэтныя людзі з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. Кіраваць працай будзе старшыня Канстытуцыйнага суда, заслужаны юрыст Пётр Міклашэвіч. Такім чынам, у падрыхтоўцы новай рэдакцыі канстытуцыі прымуць удзел як прафесіяналы, так і простыя грамадзяне. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што праца камісіі павінна быць празрыстай і адкрытай.















