3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
Канстытуцыйную рэформу Беларусі абмяркоўвалі на дыялогавай пляцоўцы ў Брэсце
Удасканаленне Канстытуцыі Беларусі студэнты і выкладчыкі абмяркоўвалі ў сценах Брэсцкага ўніверсітэта імя Пушкіна. Павышаная цікавасць да Асноўнага закону звязаная з аб'ектыўнай неабходнасцю яго карэкціроўкі. Такое меркаванне падчас пашыранага пасяджэння Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў выказала дэпутат Святлана Любецкая. Пасяджэнне прайшло ў фармаце дыялогавай пляцоўкі. Абмеркавалі розныя аспекты, якія закрануць выбарчую сістэму, уладкаванне ўрада, кампетэнцыі парламента і іншых органаў дзяржкіравання, пытанні мясцовага кіравання і самакіравання.
І сёння ў Мінску адбудзецца чарговае пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі. Разгледжаныя будуць пытанні змянення прэамбулы галоўнага закону Беларусі і асноў канстытуцыйнага ладу, а таксама пытанні, што датычацца рэфармавання судовай сістэмы.















