3.64 BYN
3.05 BYN
3.61 BYN
Кантактная група па Данбасе збярэцца ў Мінску
У Мінску сёння збярэцца трохбаковая кантактная група па ўрэгуляванні сітуацыі ў Данбасе. На сустрэчы могуць канчаткова дамовіцца наконт тэрмінаў развядзення сіл у Пятроўскім і Залатым на лініі размежавання. У гэтым перакананы прадстаўнік ад Украіны, экс-прэзідэнт Леанід Кучма. Напярэдадні ён сустрэўся з паслом Францыі. Гаварылі дыпламаты аб імплементацыі Мінскіх пагадненняў. На сённяшнім пасяджэнні ў беларускай сталіцы ключавымі пытаннямі стануць таксама бяспека і абмен палоннымі.