3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
Лукашэнка падпісаў дырэктыву аб развіцці двухбаковых адносін з Кітаем
Беларусь умацоўвае супрацоўніцтва з Кітаем. Спрыяць гэтаму будзе Дырэктыва № 9 "Аб развіцці двухбаковых адносін Беларусі з КНР". Дакумент падпісаў сёння Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.
Дырэктыва накіравана на далейшае паглыбленне стратэгічнага партнёрства нашай краіны з Кітаем па шырокім спектры кірункаў у 2021-2025 гадах і з'яўляецца лагічным працягам аднайменнай дырэктывы на 2015-2021 гады.
Прыярытэтнымі задачамі на найбліжэйшую перспектыву вызначаны ўмацаванне супрацоўніцтва ў палітычнай сферы, захаванне і прымнажэнне каштоўнасцей сяброўства і ўзаемнай падтрымкі, нарошчванне гандлёва-эканамічнага, фінансавага, інвестыцыйнага ўзаемадзеяння, рэалізацыя ініцыятывы "Пояс і шлях". Сярод важных задача таксама пашырэнне міжрэгіянальных сувязяў, развіццё супрацоўніцтва ў ваеннай і ваенна-тэхнічнай галінах, у сферы лічбавай эканомікі і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, умацаванне навукова-тэхнічнага ўзаемадзеяння, развіццё адносін у гуманітарнай галіне. Органам дзяржкіравання і іншым арганізацыям даручана забяспечыць рэалізацыю каля паўсотні канкрэтных практычных мер. Эфектыўнае выкананне пастаўленых мэт будзе спрыяць вывядзенню двухбаковых адносін на якасна новы ўзровень.















