Лукашэнка: Спробы задушыць Беларусь і Расію праваліліся, мы выстаім
Важныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва. Кантакты па лініі Мінск - Масква працягваюцца. І сёння Прэзідэнт Беларусі правёў сустрэчу з міністрам замежных спраў Расіі. Сяргей Лаўроў прыбыў напярэдадні.
Дарэчы, дыпламат прызнаўся, што любіць бываць у Мінску. Мэта візіту - сумеснае пасяджэнне калегій МЗС дзвюх краін. Тэм для абмеркавання заўсёды хапае - ад узгодненых крокаў у знешняй палітыцы да пашырэння эканамічнага супрацоўніцтва.
Як падкрэсліў Лаўроў, усе рашэнні і дамоўленасці лідараў па гарантаванні бяспекі на саюзных рубяжах вельмі своечасовыя. Што да сумеснай калегіі, трэба абмеркаваць шэраг пытанняў: праблемы ўладкавання свету, адносіны з НАТА, Еўрасаюзам, Саветам Еўропы, АБСЕ. Разглядаць будуць і канкрэтыку дыпламатычнай дзейнасці.
Міністэрствы замежных спраў Беларусі і Расіі рэгулярна звяраюць гадзіннікі і каардынуюць крокі ў знешнепалітычнай сферы.







