3.77 BYN
2.97 BYN
3.48 BYN
Перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна пройдуць 11 сакавіка ў Маскве
Аляксандр Лукашэнка 11 сакавіка з рабочым візітам накіруецца ў Расійскую Федэрацыю. У Маскве запланаваны перамовы з Уладзімірам Пуціным, анансуюць сустрэчу ў прэс-службе беларускага лідара. З пачатку года гэта другая асабістая сустрэча прэзідэнтаў. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць актуальныя пытанні двухбаковых адносін, развіццё саюзнай кааперацыі, эканамічнае ўзаемадзеянне ва ўмовах санкцыйнага ціску. На парадку дня таксама становішча ва Украіне і ў цэлым у рэгіёне.