3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
А. Лукашэнка выступіць з заявай 26 мая ў Авальнай зале парламента
Дыскусія на злобу дня адбудзецца сёння ў парламенце. На сумесным пасяджэнні абедзвюх палат Нацыянальнага сходу з заявай выступіць Прэзідэнт. Напярэдадні з просьбай аб такой сустрэчы да кіраўніка дзяржавы звярнуліся сенатары і дэпутаты. Наспела неабходнасць абмеркаваць актуальныя пытанні знешняй і ўнутраны палітыкі. Запрошаны не толькі парламентарыі і члены Канстытуцыйнай камісіі, але і ўрад, прадстаўнікі дзяржструктур, губернатары, а таксама людзі, якія фарміруюць меркаванне: палітолагі, сацыёлагі, кіраўнікі СМІ, журналісты, навукоўцы, блогеры. Акрамя заявы кіраўніка дзяржавы будзе і ўсебаковая размова. Парламентарыі і прадстаўнікі грамадскасці змогуць задаць пытанні па розных тэмах: абмеркаваць як прапанову аб пераносе мясцовых выбараў, тэматыку канстытуцыйнай рэформы, так і актуальныя пытанні па бягучай сітуацыі.















