Максім Рыжанкоў усклаў вянок да Манумента героям і воінам В'етнама і да Маўзалея Хо Шы Міна
Мінск і Ханой паслядоўна паглыбляюць стратэгічнае партнёрства. Міністр замежных спраў Беларусі прыбыў з афіцыйным візітам у Сацыялістычную Рэспубліку В'етнам. У рабочай праграме - сустрэчы на высокім і вышэйшым узроўнях.
Візіт Максіма Рыжанкова ў В'етнам стартаваў з важнай пратакольнай традыцыі - цырымоніі ўскладання вянка да Маўзалея Хо Шы Міна, а таксама да Манумента героям і воінам В'етнама. Гэтыя лакацыі - своеасаблівы комплекс, прысвечаны людзям, дзякуючы якім В'етнам з'яўляецца сёння незалежнай дзяржавай.
Падчас візіту кіраўніка беларускага МЗС у В'етнам запланавана насычаная бізнес-праграма і абмеркаванне гуманітарных пытанняў Адбудуцца сустрэчы на высокім і вышэйшым узроўнях, першая на чарзе - з міністрам замежных спраў В'етнама Ле Хаай Чунгам.







