3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Міжнародны эканамічны форум дзяржаў - удзельнікаў СНД. Садружнасці - 30 гадоў
Пытанні эканомікі, у прыватнасці, свабодны гандаль без бар'ераў і прамысловая кааперацыя маюць ключавое значэнне ў год старшынства Беларусі ў СНД. Гэта агучыў сёння беларускі віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка. Міжнародны эканамічны форум дзяржаў - удзельнікаў СНД прайшоў у фармаце анлайн.
Год юбілейны - сёлета Садружнасці спаўняецца 30 гадоў
Пандэмія паказала: адносіны трэба толькі ўмацоўваць. Інтэграцыйныя працэсы на прасторы СНД носяць шматузроўневы характар, праца па іх спалучэнні працягнецца. А прынятыя рашэнні павінны адлюстроўвацца на простых грамадзянах.
Як адзначыў віцэ-прэм'ер, восенню плануецца правесці форум па інвестыцыйным супрацоўніцтве краін СНД. Патэнцыяльная пляцоўка - Беларусь. Мерапрыемства будуць рыхтаваць у вочным фармаце.















