3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
МЗС: Беларусь вітае падаўжэнне ДСНУ паміж Расіяй і ЗША
МЗС Беларусі падтрымала падаўжэнне ДСНУ паміж Расіяй і ЗША. У беларускім ведамстве назвалі гэты крок важкім укладам ва ўмацаванне архітэктуры міжнароднай бяспекі і стратэгічнай стабільнасці. У заяве міністэрства падкрэсліваецца: дасягнутая дамоўленасць закладзе трывалы падмурак для далейшых канкрэтных крокаў у галіне ядзернага раззбраення і надання гэтаму працэсу незваротнага і шматбаковага характару.















