3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
МЗС Беларусі аб дапамозе бежанцам ад польскага боку
МЗС Беларусі прапаноўвае Польшчы дапамагчы Літве або "вядомым беларускім экстрэмістам". Так у знешнепалітычным ведамстве нашай краіны адрэагавалі на анансаваную намеснікам міністра замежных спраў Польшчы гуманітарную дапамогу для мігрантаў.
"Такія заявы - гэта не больш як палітыканства і папулісцкая рыторыка, якая не мае нічога агульнага з аб'ектыўнай рэальнасцю і сапраўдным становішчам рэчаў. Больш за тое, у чарговых паспешных аднабаковых рашэннях Польшчы нешта кудысьці накіраваць без усякага сэнсу, запыту або хаця б згоды партнёра адчуваецца пэўная пагардлівасць да беларускай дзяржаўнасці і суверэнітэту. Таму тым больш сумна такое чуць ад высокапастаўленага прадстаўніка МЗС суседняй краіны".
Прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі таксама адзначыў - такія заявы выглядаюць абсурдна і смешна, паколькі зыходзяць ад прадстаўніка краіны, у якой бежанцы збіваюцца да паўсмерці, пазапраўна выкідваюцца на мяжы і пры гэтым не літуюцца нават дзеці-інваліды. Як падкрэсліў прадстаўнік МЗС, Польшча не проста ігнаруе рашэнні міжнародных арганізацый і палажэнні адпаведных дакументаў, але і пэўным чынам прама адмаўляецца выконваць судовыя патрабаванні Еўрапейскага суда па правах чалавека аб дапамозе бежанцам, якія захраснулі на мяжы.















