3.64 BYN
3.05 BYN
3.61 BYN
МЗС Беларусі пракаменціраваў санкцыі ЗША, уведзеныя супраць нашых прадпрыемстваў
Увядзенне санкцый супраць паспяховых цывільных прадпрыемстваў Беларусі - канцэнтраванае выяўленне крывадушнасці адміністрацыі ЗША, прадстаўнікі якой пры кожным зручным выпадку любяць заяўляць пра нібыта "падтрымку" беларускага народа.
Так прэс-служба МЗС Беларусі пракаменціравала рашэнне Злучаных Штатаў аб увядзенні санкцый супраць МАЗа і БелАЗа. Наўрад ці тысячы простых работнікаў нашых заводаў-флагманаў марылі пра такую замежную дапамогу і падтрымку ў выглядзе абсалютна незаконных і беспадстаўных санкцый. "Перакананыя, што калектывы, якія ўжо маюць значны вопыт працы ва ўмовах санкцыйнага націску, паспяхова справяцца з любымі новымі выклікамі. Як паказвае рэальнае жыццё, любыя спробы эканамічна ізаляваць і задушыць нашу краіну першапачаткова асуджаныя на правал", - падкрэслілі ў МЗС Беларусі.