3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
МЗС: Рэзалюцыю Савета ААН па правах чалавека разглядаем як цкаванне Беларусі
МЗС нашай краіны выступіла з рэакцыяй на прыняцце рэзалюцыі па Беларусі Саветам ААН па правах чалавека. Як адзначаецца ў каментарыі, дэбаты ў Жэневе былі праведзеныя ў тэрміновым парадку.
"Па сутнасці, мы сталі сведкамі зрэжысаванага і праведзенага ЕС пры ўдзеле "статыстаў" палітычнага дзейства. Сённяшні "тэатр абсурду" на пляцоўцы ААН - чарговае сведчанне таго, што Савет па правах чалавека ператварыўся ў прыладу рэалізацыі меркантыльных інтарэсаў еўрапейскай дыпламатыі. Таму прынятую сёння рэзалюцыю мы разглядаем у якасці чарговага этапа кампаніі цкавання Беларусі з боку ЕС. Зараз ужо з выкарыстаннем аўтарытэту ўніверсальнай міжнароднай арганізацыі пры маўклівай згодзе часткі сусветнай супольнасці".















