3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
МЗС: Санкцыямі Захад дамагаецца змены ўлады ў Беларусі
Уведзеныя аднабаковыя меры ў дачыненні нашай краіны ідуць насуперак са Статутам ААН і нормамі міжнароднага права, іх абавязацельствамі ў рамках АБСЕ.
МЗС Беларусі рашуча асудзіла новыя санкцыі супраць нашай краіны.
Прыкрываючыся крывадушнымі лозунгамі абароны правоў чалавека і дэмакратыі, на справе нашы заходнія апаненты кіруюцца халодным геапалітычным разлікам. Іх дзеянні прама накіраваны на падрыў суверэнітэту і незалежнасці Беларусі, дабрабыту і росквіту беларускага народа. Адзінае, чаго дамагаецца Захад, які зняважліва ігнаруе вынікі волевыяўлення беларускага народа, - гэта змена ўлады ў Беларусі. У ход ідзе ўвесь арсенал метадаў халоднай вайны ў выглядзе нарошчвання знешняга палітычнага і інфармацыйнага ціску, увядзення эмбарга, выкарыстання спорту ў палітычных мэтах, аж да фінансава-эканамічнага ўдушэння дзяржавы.
МЗС правядзе дбайную ацэнку прынятых ЗША, Вялікабрытаніяй і Канадай абмежаванняў супраць нашай краіны. Без адказу варожая палітыка не застанецца.















