3.74 BYN
2.90 BYN
3.37 BYN
Міграцыйны парадак абмеркавалі ў Маскве
Міграцыйны парадак сёння абмяркоўвалі ў Маскве на сумесным пасяджэнні міністраў замежных спраў Беларусі і Расіі. Паводле слоў Уладзіміра Макея, сёння працягваецца палітычны шантаж беларускай дзяржавы. Нас спрабуюць запалохаць ужо пятым пакетам санкцый. І на гэты раз прычынай стаў міграцыйны крызіс, які на беларуска-польскай мяжы справакавалі самі ж краіны Еўрасаюза. Ва ўмовах такога нарастаючага палітычнага і санкцыйнага ціску Захаду Беларусь і Расія толькі ўзмацняюць сваё саюзнае супрацоўніцтва і аказваюць адзін аднаму палітычную і інфармацыйную падтрымку.
Таксама гучала пытанне правядзення міжнароднай канферэнцыі па Беларусі ў Вене. Ініцыятарам выступіў канцлер Аўстрыі. Як адзначыў Уладзімір Макей, прапанаваная ініцыятыва ў дадзенай сітуацыі - бясплодная і бессэнсоўная задума. І наша краіна разглядае яе як недружалюбны крок у дачыненні да Беларусі.















