3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Мінск падрыхтаваў меры ў адказ на новыя санкцыі ЕС
Як падкрэслілі ў МЗС нашай краіны, рашэнне ЕС аб увядзенні чарговых санкцый у дачыненні да Беларусі з'яўляецца недасканалым і недальнабачным.
А калі глядзець у корань, то любыя санкцыі аднабаковага парадку супярэчаць Статуту ААН і, па сутнасці, з'яўляюцца пазапраўнымі. І адказваць іх аўтарам прыйдзецца.
Мы таксама распачнём адэкватныя дзеянні па абароне праў і законных інтарэсаў сваіх грамадзян і юрыдычных асоб. Усім будзе аказана садзейнічанне. Бо прынятыя рашэнні ў шэрагу выпадкаў не тое, што абсурдныя, але, я б сказаў, проста дыскрэдытуюць разумны сэнс. У чым правініліся перад Еўрасаюзам тысячы рабочых прадпрыемстваў, якія трапілі пад санкцыі? Разлічваем, што не толькі беларускія прафсаюзы, але і Міжнародная федэрацыя прафсаюзаў, а таксама іншыя профільныя арганізацыі звернуць на гэта пільную ўвагу".















