3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Мінск заклікае Вашынгтон аб'ектыўна падыходзіць да ацэнкі сітуацыі ў Беларусі
Тэлефонная размова міністра замежных спраў нашай краіны з саветнікам дзяржсакратара ЗША адбылася паводле ініцыятывы амерыканскага боку. Актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, у тым ліку абмен пасламі, абмеркаваныя ў прагматычным ключы. Уладзімір Макей і Дэрэк Шале пагадзіліся з неабходнасцю развіцця дыялогу, пры гэтым канстатавалі наяўнасць істотных рознагалоссяў у двухбаковых адносінах. У сувязі з выказаным Шале шэрагам заклапочанасцяў Уладзімір Макей акцэнтаваў увагу на контрпрадуктыўнасці спроб аказання ціску на суверэнную дзяржаву і звярнуў увагу, што шэраг заяў амерыканскага боку зроблены як пад капірку. Кіраўнік МЗС Беларусі перасцярог суразмоўцу ад жадання ўздзейнічаць на работу праваахоўнай альбо судовай сістэмы нашай краіны.















