3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Малдова адзначае Дзень незалежнасці
У Малдове сёння Дзень незалежнасці. Галоўнае нацыянальнае свята шырока адзначаюць па ўсёй рэспубліцы. У Кішынёве ўрачыстасць завершыцца святочным салютам. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Малдовы Ігара Дадона і народ краіны. Кіраўнік нашай дзяржавы выказаў перакананне, што асаблівая ўвага да развіцця беларуска-малдаўскіх адносін і надалей будзе спрыяць нарошчванню двухбаковага супрацоўніцтва і рэалізацыі сумесных праектаў на карысць народаў абедзвюх краін.















