МЗС Беларусі ўручыў ноту пратэсту ўкраінскаму дыпламату
9 кастрычніка ў Міністэрства замежных спраў Беларусі быў выкліканы Часовы Павераны ў справах Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Іван Навіцкі. Падставай для гэтага стала атака ўкраінскага беспілотнага лятальнага апарата на грузавы аўтамабіль з беларускай рэгістрацыяй у Бранскай вобласці. У выніку гэтай атакі грамадзянцы Беларусі нанесеныя цяжкія калецтвы.
Руслан Варанкоў, начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі:
"Дыпламату ўручана нота пратэсту, у якой адзначана, што Кіеў ужо раней папярэджваўся аб недапушчальнасці падобных дзеянняў. Прыналежнасць аўтамабіля была відавочная, і ў беларускага боку ёсць падставы разглядаць атаку як наўмысную. Украінскі бок папярэджаны наконт паўтарэння такіх дзеянняў. Падкрэслена, што адказнасць за іх наступствы цалкам кладзецца на Украіну. Беларусь захоўвае за сабой права на адэкватныя меры рэагавання".
Беларускі бок настойліва заклікае Кіеў спыніць правакацыі, якія вядуць да эскалацыі.
Фота sb.by







