3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
Н. Качанава: Венесуэла для нас блізкая па духу краіна
Венесуэла для нас была і застаецца блізкай па духу краінай, адзначыла Наталля Качанава. Спікер верхняй палаты парламента падкрэсліла, што зарукай таму служаць тыя добрыя адносіны, якія былі закладзены прэзідэнтамі Аляксандрам Лукашэнкам і Уга Чавесам. Беларусь і Венесуэла не прымаюць умяшання ва ўнутраныя справы дзяржаў, увядзення санкцый і спробы дэстабілізаваць становішча ў нашых краінах. На сустрэчы было адзначана і тое, што важную ролю ў развіццё адносін павінны ўнесці парламентарыі. Наша краіна разлічвае і на аднаўленне працы парламенцкай групы сяброўства Беларусі і Венесуэлы.















