3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
На тыдні Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў пяць кандыдатаў у Прэзідэнты
Выбарчая кампанія ў Беларусі ўступіла ў актыўную фазу. На тыдні Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў пяць кандыдатаў у Прэзідэнты. Гэта адбывалася ў прамым эфіры - пасяджэнне ЦВК трансліравалася анлайн. Перадвыбарную гонку працягнуць Андрэй Дзмітрыеў, Ганна Канапацкая, дзеючы Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, Святлана Ціханоўская, а таксама Сяргей Чэрачань.
Прэтэндэнтаў на трапленне ў бюлетэнь было сямёра. Віктару Бабарыку і Валерыю Цапкалу ў рэгістрацыі адмоўлена ў сувязі з парушэннямі, якія ўстаноўленыя падчас праверак пададзеных у ЦВК дакументаў. Агітацыя прадоўжыцца да 8 жніўня. Ужо на наступным тыдні кандыдаты змогуць выступіць на тэлебачанні і радыё. З 4 па 8 жніўня пройдзе датэрміновае галасаванне. 9 жніўня - асноўны дзень выбараў.















