3.64 BYN
3.05 BYN
3.61 BYN
Першы рабочы дзень сёння і ў сенатараў сёмага склікання. У Савеце Рэспублікіпрацуе наш карэспандэнт Антон Малюта.
Першае пасяджэнне Савета Рэспублікі сёмага склікання пачалося літаральна гадзіну таму. Як адзначылі мы з калегамі, усе сенатары ў добрым настроі, многія гавораць, што сённяшні дзень для іх свята. Літаральна паўгадзіны на тое, каб пазнаёміцца, і адразу да працы. Ключавая падзея ў парадку - выбары кіраўніцтва.
Прапануем паслухаць першыя інтэрв'ю, якія нам удалося запісаць яшчэ да пачатку пасяджэння (відэа).
Першая сесія ў сенатараў завершыцца 20 снежня, ужо праз два тыдні. Уліцца хутчэй сенатарам дапамогуць іх ужо вопытныя калегі - з папярэдняга Савета ў цяперашні перайшло 11 чалавек, а значыць, пераемнасць у Савеце Рэспубліцы зноў захаваная.
Працягваем сачыць за развіццём падзей. Хто стане старшынёй верхняй палаты парламента і першы каментарый спікера - у нашых наступных выпусках навін.