3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
Пачаўся афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Санкт-Пецярбург
У Санкт-Пецярбургу адбудзецца нефармальны саміт кіраўнікоў дзяржаў - удзельнікаў СНД.
Удзел у ім возьме і Аляксандр Лукашэнка. Сёння пачаўся рабочы візіт Прэзідэнта Беларусі ў Расійскую Федэрацыю. Яшчэ да паўдня беларускі борт нумар адзін прызямліўся ў горадзе на Няве.
Маючая адбыцца сустрэча знамянальная яшчэ і тым, што ў снежні споўнілася 30 гадоў з дня ўтварэння СНД. Лідары краін падвядуць вынікі старшынства Беларусі ў Садружнасці сёлета, абмяняюцца меркаваннямі па вырашэнні агульных актуальных праблем, абмяркуюць, як павысіць эфектыўнасць супрацоўніцтва і сацыяльна-эканамічнае развіццё краін СНД. А на заўтра запланавана сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва. Будзе і нефармальная частка перамоў: чакаецца, што лідары згуляюць у хакей.















