3.83 BYN
2.81 BYN
3.26 BYN
Наталля Качанава: Беларусь і Куба гатовы да супрацоўніцтва па ўсіх кірунках
Беларусь і Куба гатовы да супрацоўніцтва па ўсіх кірунках, заявіла старшыня Савета Рэспублікі. Наталля Качанава сустрэлася з паслом Кубы ў Беларусі Хуанам Вальдэсам Фігероа з нагоды завяршэння яго дыпмісіі ў нашай краіне. Спікер верхняй палаты падзякавала паслу за працу і падкрэсліла, што наша дзяржава высока шануе супрацоўніцтва паміж краінамі, а таксама падтрымку на міжнароднай арэне. Куба - важны гандлёвы партнёр Беларусі ў Лацінскай Амерыцы.















