3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Новыя сферы супрацоўніцтва Беларусі і Балгарыі
Беларусь і Балгарыя плануюць адкрываць новыя сферы ў двухбаковым супрацоўніцтве. Размова аб гэтым ішла сёння на сустрэчы старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай з паслом Балгарыі ў Беларусі Георгіем Васілевым. Парламентарыі настроеныя ўнесці свой важкі ўклад у развіццё адносін паміж дзвюма краінамі, народы якіх заўсёды былі блізкія адна адной па духу. Наталля Качанава таксама адзначыла актывізацыю палітычнага дыялогу, развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і кантактаў паміж рэгіёнамі.















