3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Пра фэйкавую версію інтэрв'ю беларускага пасла ў Нідэрландах
Невялікі майстар-клас ад заходніх калег-журналістаў. А менавіта з Нідэрландаў. Днямі пасол Беларусі ў Нідэрландах Андрэй Еўдачэнка даў інтэрв'ю мясцоваму тэлеканалу NOC. Паводле слоў дыпламата, ён удзяліў журналістам масу каштоўнага часу, грунтоўна адказваючы на пытанні.
Якое ж было здзіўленне дыпламата, калі ў эфіры тэлеканала прамільгнула некалькі секундных фрагментаў зусім не яго інтэрв'ю, а вырваных і зманціраваных фраз.
Чакана, такую прыдатную заходнім майстрам фэйкаў версію інтэрв'ю беларускага пасла з натхненнем падхапіў шэраг "сумленных" айчынных СМІ. І ўжо паціралі рукі, маўляў, аўтарытэтны супрацоўнік МЗС на нашым боку. Застаецца толькі дадаць - давярайце толькі праверанай інфармацыі.















