3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Адзін з найбуйнейшых інвестараў Дубая прыйшоў на рынак Беларусі
Госць з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў даўняга і дружалюбнага партнёра беларускай дзяржавы сёння ў Мінску. Інвестпраекты прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў са старшынёй Савета дырэктараў кампаніі Emaar Properties. Год таму Мухамед Алі Аль-Абар прыязджаў у нашу сталіцу. Размова ішла як раз аб інвестыцыях у рэальны сектар эканомікі. Мільярдэр вярнуўся з інвестыцыямі, каб укласціся адразу ў некалькі праектаў. Адзін з іх – “Разумны горад”. Гэта забудова паўночнай часткі Мінска. Інвестыцыі - больш як 4 мільярды еўра. Запланавана таксама будаўніцтва аб'ектаў сацыяльнай сферы.
А. Лукашэнка кіраўніку Emaar Properties: Ваша праца ў Беларусі, інвестыцыі нам вельмі дарэчы
Аляксандр Лукашэнка, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь:
"Хачу адзначыць пунктуальнасць і абавязковасць. Год таму мы дамовіліся аб сумеснай працы. Тады быў задуманы шэраг праектаў, якія Вы ўзялі ў распрацоўку. Зараз у свеце часы няпростыя, кінуты выклік чалавецтву па многіх кірунках. За інвестара ідзе барацьба. Тыя інвестыцыі, якія плануеце, нам вельмі дарэчы. Я памятаю Ваша абяцанне, што пабудуеце тут самыя прыгожыя будынкі, якія будуць візітнай карткай Эміратаў у цэнтры Еўропы. Я гатовы абмеркаваць сёння ўсе пытанні, якія ўзніклі, і, калі ёсць праблемы, гатовы іх вырашыць адразу ж сёння".
Кіраўнік Emaar Properties: Я заўсёды гатовы прыляцець у Беларусь для сустрэчы
Мухамед Алі Аль-Абар, старшыня Савета дырэктараў кампаніі Emaar Properties:
"Дзякуй, што знайшлі час для гэтай сустрэчы, і я рады вярнуцца ў Мінск. Хачу падзякаваць у першую чаргу за той гарачы прыём, аказаны на беларускай зямлі".
Мухамед Алі Аль-Абар - саўладальнік кампаній у галіне інвестыцый, нерухомасці і лагістыкі. Яго бізнес прысутнічае ў 50 краінах свету. Зараз у іх ліку і Беларусь. Emaar Properties рэалізавала найбуйнейшыя будаўнічыя праекты ў Дубаі, уключаючы самы высокі будынак свету “Бурдж Халіфа” і адзін з самых найбуйнейшых гандлёва-забаўных цэнтраў "Дубай Мол". У Мінску старт праекта "Разумны горад" дадуць ужо заўтра, заклаўшы капсулу пад будаўніцтва.















