3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Афіцыйны Мінск увёў санкцыі ў адказ у сувязі з недружалюбнымі дзеяннямі Еўрасаюза
На тыдні магічнае слова "санкцыі" ўпарта паўтаралі неабыякавыя да Беларусі палітыкі і тыя, хто лічыць сябе такімі, раздаючы злосныя інтэрв'ю з Варшаўска-Вільнюскіх лакацый. ЕС санкцыі зацвердзіў, хоць іх маштаб, здаецца, задаволіў не ўсіх.
Тым не менш, Беларусь вымушаная рэагаваць. І МЗС перайшоў ад слоў да справы. Афіцыйны Мінск увёў санкцыі ў адказ у сувязі з недружалюбнымі дзеяннямі Еўрасаюза - заявіў прадстаўнік МЗС нашай краіны. Беларусь з'яўляецца прыхільніцай дыялогу і катэгарычна не прымае канфрантацыю. Аднак мы вымушаныя прыняць меры па абароне нацыянальных інтарэсаў. У МЗС заявілі, што доўга і цярпліва адсочвалі недружалюбную актыўнасць з боку Польшчы і Літвы. Гэтыя краіны ігнаравалі базавыя суверэнныя правы Беларусі і, відавочна, грэбавалі неабходнасцю захаваць стабільнасць у рэгіёне.
МЗС падкрэслівае - на любое ўзмацненне санкцый ЕС наша краіна гатовая даць сіметрычны адказ. Ён можа ўключаць у сябе і такія меры, як выхад Беларусі з пагранпраектаў і нават, калі запатрабуецца, разгляд пытання аб захаванні дыпадносін. Кантакты ўсіх дыпламатаў ЕС з дзяржструктурамі Беларусі пераводзяцца выключна на пляцоўку МЗС. Таксама ўводзяцца сіметрычныя абмежаванні ў адносінах да шэрагу службовых асоб Вялікабрытаніі і Канады.















