3.64 BYN
3.05 BYN
3.61 BYN
Адкрываем новыя грані супрацоўніцтва - Прэзідэнта Беларусі сустракаюць у Афрыцы
Новыя грані супрацоўніцтва з перспектыўным кантынентам. Сёння пачаўся афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі ў афрыканскія краіны. Работа будзе накіравана на актывізацыю ўзаемадзеяння па ўсіх узаемавыгадных кірунках.
Варта адзначыць працяг вялікай работы па ўсталяванні трывалых сувязяў Беларусі з дзяржавамі Афрыканскага кантынента. Створаныя база і напрацоўкі будуць выкарыстоўвацца ў супрацоўніцтве і з іншымі краінамі Афрыкі.
Беларускі борт № 1 ужо прызямліўся ў Экватарыяльнай Гвінеі. І тут беларускі Прэзідэнт з афіцыйным візітам упершыню.
Роля і ўплыў Афрыкі ва ўсім свеце ўзрастае, гэта не раз падкрэсліваў Аляксандр Лукашэнка. Кантынент можа стаць адным з лідараў новага светаладу, полюсам шматпалярнага свету. Беларусь адданая менавіта такой светабудове. Мы гатовыя ісці ў Афрыку са сваімі таварамі і кампетэнцыямі. Супрацоўнічаць на роўных. Без папярэдніх умоў і дыктату. Сёння ў Экватарыяльнай Гвінеі ўжо адбыліся перамовы кіраўнікоў дзяржаў у фармаце "адзін на адзін", а таксама ў пашыраным складзе.
З Цэнтральнай Афрыкі - рэпартаж Наталлі Брэвус (відэа).