3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Перамовы рабочых падгруп трохбаковай кантактнай групы па Украіне
У Мінску сёння пройдзе чарговае пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні канфлікту на ўсходзе Украіны. У гэтыя хвіліны ідуць перамовы чатырох рабочых падгруп: па бяспецы, палітычных, эканамічных і гуманітарных пытаннях. Таксама сёння бакі павінны працягнуць абмеркаванне новых участкаў вывядзення сіл і сродкаў, узгадненне спісаў абмену палоннымі, выплаты пенсій і аднаўлення водазабеспячэння ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей.















