3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
Петрышэнка: ЕАЭС стаў інвеставаць у Беларусь больш, чым ЕС
Перспектывы ўзаемнага гандлю, інвестыцыі, адзіныя драйверы эканамічнага росту. Сёння ў Маскве адбыўся другі Еўразійскі кангрэс, дзе адной з галоўных тэм стала эканамічная інтэграцыя ў краінах ЕАЭС.
Паводле слоў віцэ-прэм'ера Беларусі, дзяржавы Еўразійскага эканамічнага саюза не павінны ствараць дублюючыя вытворчасці. Нашмат больш выгадна не канкурыраваць адно з адным, а рабіць сумесны прадукт і з ім выходзіць на рынкі трэціх краін. У якасці прыкладу Ігар Петрышэнка прывёў сферы нафтахіміі і дрэваперапрацоўкі.
Таксама за апошнія два гады адбылося пераразмеркаванне струменя інвестыцый у беларускую эканоміку: ЕАЭС стаў укладваць у Беларусь больш, чым ЕС.















