3.65 BYN
3.04 BYN
3.59 BYN
Ганаровае консульства Беларусі запрацавала ў Барселоне
Цырымонія адкрыцця прайшла пры ўдзеле высокіх гасцей з іспанскага ўрада. Пасол Беларусі ў Францыі, Іспаніі і Партугаліі па сумяшчальніцтве Павел Латушка назваў адкрыццё консульства найважнейшай знешнепалітычнай падзеяй у гісторыі дзвюх краін. У дыпколах упэўненыя, што гэта станоўча адаб'ецца на павелічэнні ўзаемнага турыстычнага патоку, а таксама спросціць працу для прадстаўнікоў бізнесу.