3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Пасол Арменіі Армен Гевандзян завяршае дыпмісію ў Беларусі
Сяброўскія адносіны Беларусі і Арменіі будуць захоўвацца і развівацца. Аб гэтым напярэдадні заявіла Наталля Качанава на сустрэчы з паслом Арменіі Арменам Гевандзянам, які завяршае сваю дыпмісію ў нашай краіне. Яна падзякавала паслу за канструктыўную працу і асабісты ўклад ва ўмацаванне міжпарламенцкага супрацоўніцтва і развіццё двухбаковых адносін.
Адзначым, тавараабарот з Арменіяй вырас сёлета амаль на 20 працэнтаў і склаў 67 з паловай мільёнаў долараў. Дарэчы, бакі разлічваюць на яшчэ большую дынаміку.















