3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Пасол Славакіі ўзнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны
Беларусы ўмеюць шанаваць сапраўдных сяброў. Самі - нацыя адкрытая і дружалюбная, якая адчула на сабе не адно ліхалецце гісторыі, ведае цану пазіцыі, калі важная не выгаднасць, а сумленнасць.
Мужным учынкам назвалі беларусы ўдзел Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Славакіі ў Беларусі Ёзэфа Мігаша ў парадзе Перамогі 9 Мая ў Мінску. Праўда, пасля з-за канфлікту са сваім МЗС яму прыйшлося падаць у адстаўку. Гэтую сітуацыю Аляксандр Лукашэнка назваў "міжнародным скандалам". Беларускі бок ацаніў учынак дыпламата.
Указам Прэзідэнта Ёзэф Мігаш узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны. Гэтай узнагароды дыпламат удастоены за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне дружалюбных адносін і развіццё супрацоўніцтва паміж краінамі. І гэта падзяка і ўдзячнасць усіх беларусаў.















