3.65 BYN
3.04 BYN
3.60 BYN
Пасольства Судана адкрылася ў Мінску
Пасольства Судана адкрылася сёння ў Мінску. На ўрачыстай цырымоніі прысутнічаў і прэзідэнт гэтай афрыканскай краіны. Амар Хасан Ахмед аль Башыр заявіў, што з адкрыццём дыппрадстаўніцтва Беларусь і Судан змогуць узняць адносіны на новы ўзровень, і звярнуў увагу на важнасць таго, што ў нашай краіне назіраецца палітычная стабільнасць і добрае эканамічнае развіццё. А таксама падкрэсліў перавагі Судана: багатыя прыродныя рэсурсы і добрае геаграфічнае становішча.