Пастаяннае прадстаўніцтва Беларусі ў Жэневе выступіла з заявай у адказ прадстаўніку УВКПЧ

Мы паважаем асабістыя перакананні Руперта Колвіла і вярхоўнага камісара, якога ён прадстаўляе, у тым ліку клопат наконт стану Рамана Пратасевіча, які, быўшы затрыманым, працягвае карыстацца ўсімі правамі і нясе ўсе абавязкі беларускага грамадзяніна, але лічым недарэчным іх выказванне ў афіцыйным публічным дакуменце ад імя Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.