3.70 BYN
2.97 BYN
3.47 BYN
Урад прадставіў у парламенце праграму працы на найбліжэйшыя два гады
Сёння ўрад прадставіў у парламенце праграму працы на найбліжэйшыя два гады. Дэпутаты галасавалі аднагалосна.
У дзясятцы ключавых задач - падтрымка прадпрымальніцкай ініцыятывы, курс на стварэнне IT-краіны і перавод эканомікі ў "лічбу". Таксама - развіццё экспарту. Дзяржсектар настройваюць на эфектыўную працу: дзяржаўная падтрымка будзе аказаная ў выключных выпадках. Добрыя навіны і для бізнесу: за эканамічныя парушэнні памякчаць крымінальную адказнасць. Больш камфортнай стане і праца фундатараў, для іх прыбяруць лішнія бар'еры. Усе гэтыя задачы сугучныя мэтам, якія паставіў Усебеларускі народны сход. Праграма дзеянняў урада павінна забяспечыць стратэгічную мэту сумеснай працы - выйсці да 2025 года на рост ВУП да 100 мільярдаў долараў.