3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Старшынства Беларусі ў СНД у 2021 годзе
Важную місію на сябе бярэ Беларусь у 2021. Год пройдзе пад знакам старшынства нашай краіны ў СНД. Градус адказнасці афіцыйнага Мінска за развіццё інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы не зніжаецца. У цяперашніх рэаліях умацаванне сувязяў - неабходнасць. Прычым рабіць гэта трэба ў розных фарматах: не толькі ў ЕАЭС, дзе лідарская роля Беларусі ў няпростым 2020 годзе была прыкметнай, але і ў СНД, дзе мы толькі становімся ля стырна.
Беларусь заўсёды падыходзіла да інтэграцыі ініцыятыўна, паслядоўна выступаючы за збліжэнне. Умацоўваць кантакты, развіваць эканоміку, быць разам - так Аляксандр Лукашэнка контурна акрэсліў прыярытэты на саміце лідараў аб'яднання, што прайшоў у канцы мінулага года.
Прэзідэнт Беларусі: Інтэграцыя - непазбежная неабходнасць
На фінішы мінулага года Савет кіраўнікоў дзяржаў СНД зацвердзіў канцэпцыю далейшага развіцця Садружнасці ў новай рэдакцыі. Там прыярытэт эканамічнаму супрацоўніцтву. Ну а сустрэцца лідары СНД дамовіліся ў Мінску ў кастрычніку.















